Гарадзенец Руслан Пяцько, якога аштрафавалі нібыта за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю, атрымаў адказ на сваю скаргу ў Гарадзенскі абласны суд. У гэтай скарзе Пяцько аспрэчваў рашэнне суддзі Алены Пятровай, якая асудзіла яго да штрафу ў 700 тысяч беларускіх рублёў.
Суддзя абласнога суду Мікалай Рачынскі падыйшоў да разгляду скаргі фармальна і не захацеў улічыць аргументы засуджанага, якія былі выкладзеныя ў скарзе. У пастанове абласнога суда сцвярджаецца, што сам Пяцько ў судзе Ленінскага раёну не аспрэчваў, што адмовіўся выканаць патрабаванне супрацоўніка міліцыі прайсці абавязковую дактыласкапію. Гэта ж нібыта пацвердзіў і сведка – калега Руслана Пяцько па працы. Насамрэч Пяцько адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі змусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы. Руслан Пяцько катэгарычна не згодзен з пастановай абласнога суду і накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі.
Крыница: http://spring96.org/be/news/51488