Судом другой інстанцыі было адменена рашэнне суда Маскоўскага раёна горада Брэста, згодна якога жыхар горада над Бугам Віталь павінен быў заплаціць штраф у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў.
Брэстаўчанін адмовіўся праходзіць дактыласкапію з рэлігійных пабуджэнняў і на яго была заведзена адміністрацыйная справа.Віталь пагадзіўся з рашэнне абласнога суда:
— Я задаволены рашэннем суддзі. Суддзя — прыстойная жанчына, сапраўдны грамадзянін сваёй краіны. І Фіакцістава Таццяна Мікалаеўна вынесла адзінае правільнае рашэнне — адмяніць той штраф, які папярэдне быў мне прызначаны. Тым больш што я змог правільна растлумачыць з юрыдычнага і чалавечага поглядаў усе нюансы гэтай справы, усе памылкі, якія дапусцілі супрацоўнікі праваахоўных структур.
Як адзначыў жыхар Брэста Віталь, ён не з’яўляецца ваеннаабавязаным і ніякага правапарушэння не здзяйсняў, таму не павінен праходзіць дактыласкапію. Віталь дадаў, што замест адбіткаў пальцаў ён здаў аналіз ДНК.