Па словах генеральнага пракурора, абавязковую дактыласкапію прайшлі ўжо больш за 2 мільёны беларусаў. Напрыклад, толькі ў Магілёўскай вобласці пальчыкі “адкаталі” ў 500 тысяч чалавек.
«Гэта ваеннаабавязаныя, раней асуджаныя, плюс дзяржаўныя служачыя, якія павінны праходзіць дактыласкапію: міліцыя, МНС. Набіраецца каля паўмільёна«, — распавялі Еўрарадыё ў магілёўскай міліцыі.
Паводле новага закона, дактыласкапію праходзяць усе ваеннаабавязаныя — тыя, хто стаіць на уліку ў ваенкамаце. Гэта датычыцца і мужчын, і жанчын. У Гомельскай вобласці прайшлі працэдуру 421 тысяча чалавек з верасня 2008 года. Праўда, многія людзі адмаўляюцца здаваць адбіткі пальцаў. У Гомельскай вобласці такіх набралося каля 3 тысяч чалавек. Іх будуць прыцягваць па артыкуле аб невыкананні законнага патрабавання супрацоўнікаў міліцыі.
«Канкрэтна адказнасці за адмову ад дактыласкапіі няма. Але ў суды зараз накіроўваюцца адміністратыўныя пратаколы за невыкананне законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі. Калі вы адмаўляецеся, дык вы не выконваеце закон. Таму што гэта не проста так міліцыянт хоча, гэта згодна з законам. І калі суды праходзяць, а яны праходзяць, дык гэта 700 тысяч штраф», — распавялі ў прэс-службе гомельскай міліцыі.
Юрыст Гары Паганяйла кажа, што, на думку праваабаронцаў, чалавек сапраўды абавязаны з’явіцца ў міліцыю, калі атрымаў позву. Але адбіткі пальцаў здаваць мае права адмовіцца.
«Мы лічым, што міліцыя неправамерна афармляе матэрыялы ў суды па адміністратыўных справах аб непадпарадкаванні, калі чалавек з’явіўся, але не здае адбіткі пальцаў. Ён можа адмовіцца ад гэтага, матывуючы тым, што ў самім законе не прапісаныя гаранты захавання базы дадзеных, якія адносяцца да асабістага жыцця грамадзян. А гэта гарантуецца законам».
Папросту, ніхто не гарантуе тое, што адбіткі не стануць даступныя нейкім трэцім асобам, ці базу не “зліюць” у інтэрнэт. З іншага боку, у самім законе не прапісаная адказнасць за ўхіленне ад дактыласкапіі. Калі б яна была прапісаная — супрацоўнікі міліцыі мелі б рацыю.
Але некаторыя міліцыянты ідуць на хітрыкі. Напрыклад, у Магілёве прапануюць прыйсці і падпісаць фармальную паперу, што вы не хочаце здаваць адбіткі пальцаў. А потым выкарыстоўваюць яе ў судзе.
«Калі грамадзяне будуць накіроўваць такія дакументы, гэта будзе доказам таго, што грамадзянін адмаўляецца ад выканання тых абавязкаў, якія яму прапануе рабіць міліцыя, — гаворыць Паганяйла. Тут яны паступаюць вельмі хітра. Атрымаўшы такі дакумент, яны аформяць адміністратыўныя матэрыялы, накіруюць у суд, а суд прыцягне да адказнасці».
У іншым выпадку, доказам у судзе можа быць падпісаная вамі позва, па якой вы не з’явіліся. Але ў такім выпадку яе павінны ўручыць пад подпіс або праз кіраўніцтва на месцы працы ці навучання. У іншым выпадку доказаў ухілення ад дактыласкапіі не будзе.
Як паведамілі Еўрарадыё ў МУС, за 2010 год амаль 11 тысяч адбіткаў пальцаў, знойдзеных на месцах злачынства, супалі з базай. З іх 3 тысячы 772 — гэта старыя злачынствы. З большага гэта крадзяжы, а таксама — 89 забойстваў і 51 гвалтаванне, з іх 16 «глухароў» і 6 нераскрытых раней гвалтаванняў.
У МУС адзначаюць, што само супадзенне адбіткаў пальцаў не даказвае віны падазраванага.
«З любога месца злачынства “здымаюцца” адбіткі пальцаў, якія заносяцца ў адзіную базу дадзеных, —тлумачаць у гродзенскай міліцыі. — Калі ідзе супадзенне, дык эфектыўнасць раскрыцця злачынства павялічваецца».
Так, з 11 тысяч супадзенняў было раскрыта 2325 злачынстваў, у тым ліку — 13 забойстваў, 12 гвалтаванняў і 26 рабаванняў. Таксама дзякуючы дактыласкапіі атрымалася ідэнтыфікаваць 584 неапазнаных трупаў.
Аўтар: Віталь Ругайн 19.04.2011
Арыгінал: euroradio.fm
чета я с трупами не понял.это их типа откатали ,а потом они отдали богу душу.их постепенно понаходили-и,о чудо — а мы их знаем!??
Трупов дактилоскопируют (уже повторно), когда их находят. Видимо, отпечатки пальцев «трупами» были сданы первично еще при жизни. Скорее всего по уголовным делам (осужденные, зеки).
to red:
Как трупы стали неопознанными, если в базе были пальцы данного человека?
Ведь при обнаружении трупа и отсутствии документов указывающих на личность труп отправляют на судебно-медицинскую экспертизу. Там куча мероприятий проводится по идентификации личности. Если собранный материал не помогает установить личность, труп становится неопознанным и через Н-ное кол-во времени кримируется.
Поэтому польза ОДР в опознании трупов очень сомнительна и странна. Другое дело что судмед экспертиза была проведена, но материал не сверяли с имеющимися базами. Что является нарушением процедуры.
Свято верю что все правоохранительные органы не допускают халатности в своей работе, не нарушают закон и защищают интересы граждан. По-этому, выходит, что неопознанные трупы прихадили на ОДР с паспортом.